
Навучэнцы нашага каледжа далучылісяі да нацыянальнага свята – Дзень беларускага пісьменства і з задавальненнем прынялі ўдзел у літартурнай гасцёўні “Жыве ў вяках беларускае слова”, якую правяла выкладчык Стоян Лілія Паўлаўна. Усе прысутныя пад мілагучны звон цымбалаў слухалі аповед пра гісторыю ўзнікнення беларускага пісьменства, успаміналі грамадскіх дзеячаў нацыянальнай літаратуры і кнігавыдавецкай справы, акунуліся ў цудоўны свет вершаў беларускіх паэтаў, з энтузіазмам давалі адказы на прапанаваныя ім загадкі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, беларускіх народных прымавак.